MaterStudiorum.ru - домашняя страничка студента.
Минимум рекламы - максимум информации.


Авиация и космонавтика
Административное право
Арбитражный процесс
Архитектура
Астрология
Астрономия
Банковское дело
Безопасность жизнедеятельности
Биографии
Биология
Биология и химия
Биржевое дело
Ботаника и сельское хоз-во
Бухгалтерский учет и аудит
Валютные отношения
Ветеринария
Военная кафедра
География
Геодезия
Геология
Геополитика
Государство и право
Гражданское право и процесс
Делопроизводство
Деньги и кредит
Естествознание
Журналистика
Зоология
Издательское дело и полиграфия
Инвестиции
Иностранный язык
Информатика
Информатика, программирование
Исторические личности
История
История техники
Кибернетика
Коммуникации и связь
Компьютерные науки
Косметология
Краткое содержание произведений
Криминалистика
Криминология
Криптология
Кулинария
Культура и искусство
Культурология
Литература и русский язык
Литература(зарубежная)
Логика
Логистика
Маркетинг
Математика
Медицина, здоровье
Медицинские науки
Международное публичное право
Международное частное право
Международные отношения
Менеджмент
Металлургия
Москвоведение
Музыка
Муниципальное право
Налоги, налогообложение
Наука и техника
Начертательная геометрия
Новейшая история, политология
Оккультизм и уфология
Остальные рефераты
Педагогика
Полиграфия
Политология
Право
Право, юриспруденция
Предпринимательство
Промышленность, производство
Психология
Психология, педагогика
Радиоэлектроника
Разное
Реклама
Религия и мифология
Риторика
Сексология
Социология
Статистика
Страхование
Строительные науки
Строительство
Схемотехника
Таможенная система
Теория государства и права
Теория организации
Теплотехника
Технология
Товароведение
Транспорт
Трудовое право
Туризм
Уголовное право и процесс
Управление
Управленческие науки
Физика
Физкультура и спорт
Философия
Финансовые науки
Финансы
Фотография
Химия
Хозяйственное право
Цифровые устройства
Экологическое право
Экология
Экономика
Экономико-математическое моделирование
Экономическая география
Экономическая теория
Эргономика
Этика
Юриспруденция
Языковедение
Языкознание, филология
    Начало -> Литература(зарубежная) -> Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага

Название:Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага
Просмотров:253
Раздел:Литература(зарубежная)
Ссылка:none(0 KB)
Описание: Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвал

Университетская электронная библиотека.
www.infoliolib.info

Часть полного текста документа:


Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага


Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905—1907 гг.

На працягу амаль чвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (не кажучы пра «Нашу Ніву», дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тых больш чым трох сотнях публікацый дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі, Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі выявіць сябе як паэт, філолаг, этнограф, выдавец, перакладчык, бібліёграф.

У нацыянальнай гісторыі Вацлаў Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

Ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам (1919—1923) абвешчанай у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, быў адным з першых дырэктараў Беларускага дзяржаўнага музея, правадзейным членам Інстытута беларускай культуры (1927) і адным з першых акадэмікаў Беларускай Акадэміі навук (1928), працаваў яе неадменным сакратаром (1928—1929).

Вацлаў Ластоўскі нарадзіўся 27 кастрычніка 1883 г. паводле старога стылю, а паводле новага 8 лістапада, у засценку Калеснікі Задарожскай парафіі Дзісенскага павета Віленскай губерні (да 1982 г. хутар у Пліскім сельсавеце Глыбоцкага раёна) у сям'і Юстына і Ганны Ластоўскіх.

У хроснай метрыцы бацькі названы мяшчанамі, гэта значыць, хутчэй за ўсё паходзілі з беззямельнай шляхты. Першую навуку чытаць-складаць хлопчык лёгка адолеў дома, і бацькі аддалі сына ў Старапагосцкую школу (1898—1902).

Пасля заканчэння парафіяльнай школкі ў 1894 г. здольны падлетак спрабаваў, па няпэўных звестках, атрымаць адукацыю ў Дзісенскай павятовай вучэльні. Ці скончыў яе — невядома.

Юнацтва Ластоўскага праглядаецца пункцірна і непаслядоўна: хлопчык на паслугах у адной з віленскіх вінных крамак; канцылярыст нейкай казённай установы ў Шаўлях. Але да ўсяго гэтага душа аніяк не гарнулася. Па-ранейшаму вабіла навука. Юнак дапяў да Пецярбурга, дзе ўладкаваўся бібліятэкарам прыватнай студэнцкай бібліятэкі, шмат чытаў і адначасова крадком зазіраў у аўдыторыі універсітэта паслухаць лекцыі славутых прафесараў. Пакрыёмасць выклікана хутчэй за ўсё не так цяжкім матэрыяльным становішчам, колькі адсутнасцю належнага дыплома, які даваў права на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У 1902 г. дзевятнаццацігадовы юнак стаў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі, а летам 1903 г. Вацлаў узяў шлюб з Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ, 1872—1957), пазней вядомай пад агульным са старэйшай сястрой Зосяй псеўданімам летувіскай пісьменніцай Лаздзіну Пяледай. Нейкі час маладыя жылі на жончынай радзіме ў мястэчку Парагяй (поўнач Летувы).

Пажыў Вацлаў і ў Рызе. Там у 1906 г. спрабаваў здаць экзамены на атэстат сталасці, аднак, паводле ўласных слоў, «зрэзаўся» на рускай мове. Рыжская няўдача паклала канец безвыніковым спробам атрымаць пацверджанне сваім ведам у выглядзе дыплома. Хлопец моўчкі і зацята працягвае паглыбляць веды нястомнай самаадукацыяй.

Акурат з Рыгі даслаў Ластоўскі першы вядомы допіс у «Нашу Ніву» («Ліст да рэдакцыі «Нашае Нівы», у «сааўтарстве» з Эдвардам Будзькам), апублікаваны 22 траўня 1908 г., з якога вынікала, што рыжскія беларусы збіраюцца «выдаваць зборнікі пісьма краёвага, найбольш творы нашых краёвых пісараў». ............







Похожие работы:

Название:Гісторыя этнаграфіі Беларусі
Просмотров:393
Описание: Гістарорыя этнаграфіі Беларусі шляхта сялянство тэрыторыя каланізацыя Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцт

Название:Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст
Просмотров:528
Описание: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Курсавая работа “Замкі і крэп

Название:Журналістыка Беларусі ў 1918-1928 гг. i ў гады першых пяцігодак
Просмотров:445
Описание: ЗМЕСТ 1. Журналістыка Беларусі ў 1918-1928 гг. 1.1 Журналістыка Беларусі ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны (1918-1920 гг.) 1.2 Журналістыка Беларусі ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1921-1928 гг.) 2. Журнал

Название:Ад Люблінскай вуніі да расейскай акупацыі Беларусі
Просмотров:403
Описание: Ад Люблінскай вуніі да расейскай акупацыі Беларусі Асноўны ўдар па дзяржаўнай самастойнасьці Вялiкага Княства Літоўскага быў зроблены Люблінскай вуніей у 1569 г. Прадстаўнікі беларусаў, украінцаў і ліцьвін

Название:Журналістыка Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны i ў аднаўленчы перыяд (1946-1953 гг.)
Просмотров:340
Описание: Журналістыка Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны i ў аднаўленчы перыяд (1946-1953 гг.) ЗМЕСТ   1. Журналістыка Беларусі напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны 1.1 СМІ Беларусі ў

 
     

Вечно с вами © MaterStudiorum.ru