БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы»
МИНСК, 2008
Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры (у якасцi якiх могуць выступаць i рэчавыя помнiкi, i iншыя вiды пiсьмовых крынiц).
Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца.
Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася i iх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта прыкладна такiя ўмоўныя перыяды: XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу.
Для першага перыяду характэрны iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак, а таксама росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры.
1. Агіяграфічныя крыніцы
Хрысціянства Русь (Кіеўская, Полацкая, Тураўская), а разам з тым і пэўныя культурныя традыцыі ўзяла ад Візантыі. Агіяграфічная літарату-ра – не выключэнне. Час яе ўзнікнення цяжка вызначыць дакладна. Першыя «пасіёны» («страсці»), «мартырыі» («сведчанні») апавядалі пра пакутніцкую смерць вернікаў падчас пераследу хрысціян (гэта прыкладна пачатак III ст.). Магчыма, першыя аповесці пра пакутнікаў і грунтаваліся на рэальных фактах. Пасля ж, аздобленыя легендарнымі падрабязнасцямі, яны самі рабіліся легендаю, накшталт хрысціянскай аповесці. У гэтым напрамку агіяграфія пэўны час працягвала традыцыі прыгодніцкага эліністычнага рамана.
Але паступова элемент займальнасці, белетрыстычнасці ў агіяграфіі знікае, саступаючы месца прагматызму і схематычнасці. Вобразы персанажаў усё больш пазбаўляюцца індывідуальнасці, ідэалізуюцца, мадэлююцца з вядомага набору станоўчых якасцей, аддаляюцца ад рэальнасці. Складваюцца пэўныя схемы, якіх імкнуцца прытрымлівацца складальнікі гэтага віду гісторыка-літаратурных твораў. Можна заўважыць, што ў большасці жыцій пасля рытарычнага ўступу (дзе часцей за ўсё будуецца формула самапрыніжэння: я – грэшнік) распавядаецца пра нараджэнне святога дзіцяці, у час якога нярэдка адбываюцца дзівосныя праявы і цуды (Аўраамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі).
Герой жыція найчасцей яшчэ ў дзяцінстве выяўляе любоў да кніжнай навукі і «веры Хрыстовае». Рэдка ён гуляе з іншымі дзецьмі, аддаючы перавагу малітве і спевам царкоўным. У манастырскай келлі святы паказвае прыклад у пакорнасці, цярплівасці. Ён дабіваецца прызнання і любові часам пасля шматлікіх выпрабаванняў (напрыклад, смаленскі архімадтрыт Аўраамій). Адзначаны Духам Святым, ён бачыць праявы, здзяйсняе дзівосныя цуды, гаворыць з анёламі і шмат карысці духоўнай прыносіць тым, хто чуе ягоныя казанні, бачыць яго лад жыцця. ............