Рэферат па тэма: Культура Беларусі ў канцы ХIХ ст.
Адукацыя. Літаратура. Станавленне буржуазнага грамадства паскорыла працэсы дэмакратызацыі культурнага жыцця і магчымасці насельніцтва Беларусі для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры. Аднак яе вынікі ў Беларусі былі менш значнымі, чым у цэнтральных губернях Расіі. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і амаль да канца XIX ст. на Беларусі дзейнічалі "Часовыя правілы для народных школ", якія былі распрацаваны пры М. Мураўёве і зацверджаны Аляксандрам II 18 мая 1864 г. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства і чыноўнікаў. Прадугледжвалася выкладанне ў школе граматыкі, арыфметыкі, навучанне Закону Божаму. Падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю ў адрозненні ад адпаведных падручнІкаў для ўнутраных губерняў уключалі разделы па краязнаўству (гісторыі і геаграфіі краю).
У 1864 г. за ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслачская і Маладзечанская прагімназіі. На Беларусі былі ліквідаваны польскія школы, амаль усе прыват-ныя вучылішчы. У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. 3 пасад звальнялі мясцовых настаўнікаў каталіцкага веравызнання, на іх месцы запрашаліся асобы з Расіі. Але, нягледзячы на гэта, грамадства патрабавала развіцця адукацыі. Фарміраваліся агульныя падыходы да арганізацыі вучэбнай справы. Навучальныя ўстановы розных ведамстваў былі падпарадкаваны ў сваёй большасці Міністэрству народнай асветы. На вёсцы пачатковая школа была прадстаўлена народнымі і двухкласнымі пачатковымі вучылішчамі. У гарадах адукацыйнымі ўстановамі ніжэйшага тыпу з'яўляліся адна-, двух-, трох- чатырохкласныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія вучылішчы.
У канцы XIX ст. сярэднюю адукацыю давалі 13 гімназій, 3 прагімназіі, Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус, духоўныя і настаўніцкія семінарыі. 3-за высокай платы за навучанне сярэднІя навучальныя ўстановы для працоўнага насельніцтва былІ недаступныя. Да канца XIX ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для прывілеяваных саслоўяў. Найболыш масавамі з'яўляліся пачатковыя школы, колькасць якіх на рубяжы стагоддзяў складала 1400. Дзейнічалі таксама 20 павятовых вучылішчаў.
На такім агульнаадукацыйным фоне адбывалася развіццё беларускай культуры. Трэба адзначыць, што ў тагачаснай культуры выразна адбіліся супярэчнасці эпохі. 3 аднаго боку, фарміравалася новае сацыякультурнае асяроддзе, у якІм усё большае месца займала інтэлігенцыя. У гэты час значнымІ тыражамі выйшлі пераклады прац Тэна, Гільдэбрана, Кона, Шапэнгаўэра. Яны сведчылі аб цікавасці да новых накірункаў філасофскай думкі. У расійскай гуманітарнай навуцы з'явіліся вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гісторыі, філасофіі, культуралогіі, сацыялогіі: В. Ключэўскі, У. Салаўёў і іншыя.
Культурнае жыццё ў беларускіх губернях развІвалася пад уплывам суседніх славянскіх і іншых еўрайпейскіх культур. Найбольшае ўздзеянне на развіццё культуры беларускага народа аказала, безумоўна, руская культура. ............