План
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
1.2 Мэты і задачы курсавой працы
2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч
2.1 Жыццёвы шлях С.Буднага
2.2 С. Будны і беларускае арыянства
2.3 С. Будны як філолаг
2.4 С. Будны як публіцыст і філосаф
Заключэнне
Спіс літаратуры
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
Сымон Будны з’яўляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працаваў С. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталіся ў культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе і на свет, асоба становіцца ў цэнтры ўвагі, чалавек прыраўноўваецца да Бога… Так, адны гэтыя палажэнні ўжо выклікаюць цікавасць да часу, у які працаваў С.Будны. Разгледзем гэты час падрабязней.
Станаўленне ўласна беларускай культуры звязваецца з імёнамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячаў, якія пісалі на беларускай мове. Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяў уздымаюцца да рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісанні рэльнага чалавека з яго ўнутраным светам.
Культура беларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народаў. Асімілятыўная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С. Полацкага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры да духоўнай культуры суседніх народаў, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёды быў вельмі інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філасофскай думкі ў развіцці гістарычна культурнага працэсу.
У сістэме поглядаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншых сучаснікаў назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейскай філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі ў формах то трактоўкі на народнай мове кананічных тэкстаў, хрысціянскай літаратуры, то палемікі з афіцыйнай ідэалогіяй; то ў далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.
Ф. Скарына зацвердзіў гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіццё яго традыцый ў творчасці С. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.
У С. Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілі суб’ектыўнае ў пераклады.
У 16 ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Не выпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў і пратэстантаў. Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. ............