Часть полного текста документа: Дыпломная праца прысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўных вобразаў беларускай традыцыйнай культуры - вобразу дома. Дадзены вобраз разглядаецца як аб'ект матэрыяльнай і духоўнай культуры. У працы ён разглядаецца як сімвал роднасці, на якім будуюцца творы беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, мысліцелей. ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ. 3 ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ 7 2.1. КАСМАЛОГІЯ. 7 2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ. 10 2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ. 16 ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ 21 3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА. 21 3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ. 27 3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХ В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ 32 IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ. 37 4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ 37 4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ "РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО" 43 4.3. "...ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ" 49 ЗАКЛЮЧЭННЕ 51 СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 56 УВОДЗІНЫ. Дом, хата, сядзіба... Гэта грунт існавання, жыцця ўвогулле. Жыллё. З ім звязаны лёс чалавека і ад яго залежыць. Вусная народная творчасць шмат месца адводзіць хатняй тэматыцы. Вывучаючы яе, мы знаходзім той магічны сэнс, які народ надаваў свайму жыллю. Шмат народных абрадаў падкрэсліваюць гэта, а загадкі, прымаўкі, прыказкі падцвярждаюць. Вобраз дому, хаты безумоўная адзінка беларускага мастацтва: літаратуры, жывапісу, тэатра. Гэта як твар нашай Радзімы - Беларусі. Творцы ўключаюць у свае працы гэты вобраз, каб быць бліжэй да народу. Вобраз хаты выступае ў мастакоў як сімвал адзінства з прыродай, як яе частка, на якую нават крытыкі не заўсёды звяртаюць увагу. Гэта уласціва творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака, чые творы зрабіліся набыткам культуры Беларусі і Расіі. У яго пейзажных творах вобраз хаты, млына вельмі арганічны з прыродай роднага краю. У літаратуры хата - гэта сцэна, дзе разгортваюцца падзеі. У творчасці пісьменнікаў канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў яна мае шматбаковую сімвалічную накіраванасць. Гэта быў цяжкі час у нашай гісторыі, які знайшоў свой адбітак у творчасці пісьменнікаў. Хата - гэта любоў селяніна, які глыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як жывое для яго, гэта тое, што складае яго жыццё, што яднае з навакольным асяроддзем. І ў той жа час вобраз дому можа быць як сімвал пратэсту. На думку прыходзяць параўнанні: Беларусь - хата - Радзіма. А дзе была гэта Беларусь? Яна доўгі час блукала, шукала сваё месца: сваю зямлю, свой дах - неба, свайго гаспадара - беларуса. А той гаспадар разам з ёй не мог знайсці прытулка, не мог зразумець, дзе яго Радзіма - яго дом. Праз складаныя лёсы простых беларускіх сямей мы бачым складаны лёс Беларусі. Дадзеная праца мае на мэце намаляваць агульную карціну семантычнай дынамікі вобразу хаты ў беларускай культуры, ад хаты-жылля ў архаічнай свядомасці прашчураў да ідэі дзяржавы-дома. Сярод асноўных задач працы трэба вылучыць наступныя: 1. Раскрыццё семантыкі традыцыйнай хаты-жылля ў філасофіі прашчураў, якая выявілася ў вуснай народнай творчасці. 2. ............ |