Часть полного текста документа:КУРСАВАЯ ПРАЦА НА ТЭМУ: "СТЫЛЬ РАДЫЁРЭПАРТАЖУ" УВОДЗІНЫ Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж - не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб'ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу- перанесці слухача на маесца падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар з'яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць слухача удзельнікам статычнай падзеі - значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмніку. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналіста "акунуцца" у атмасферу падзеі і праз уласныя адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе аповяд, ужываючы займеннік я і дзеясловы бачу, чую, знаходжуся. І гэтым усё сказана. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе акалічнасцей, розныя дэталі - усё гэта павінна быць не "прыблізна", а з абсалютнай дакладнасцю. У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што гэты жанр найбольш прыбліжаны да азначэння "журналістыка". Ён вымагае заўсёды быць у віры падзей, ён - інфармацыя і адначасова экспрэсія. Тут можна цалкам рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якім уласціва заўсёды знаходзіць нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць ніхто іншы. Рэпартаж патрабуе выпрацоўкі індывідуальнага стылю, каб слухач хацеў слухаць менавіта твае рэпартажы. Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору, рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натурал нымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў. Менавіта адпаведныя журналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналіста на падзеі. Адзін з такіх хватаў - выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў і падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналістам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Менавіта праз рэпарцёра слухач атрымлівае магчымасць уявіць сабе рэчы, якія апісваюцца журналістам, адчуць тэмбр і інтанацыі галасоў людзей. Спецыфіка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылі. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, матафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. ............ |